Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/09/30/652606_652630/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 03:56
30.09.2013 18:23 Культура

Гран-пры фестывалю "Тэатральны куфар — 2013" атрымаў беларускі спектакль "MENSCH/Чалавек"

Мінск, 30 верасня. Гран-пры X Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар — 2013" атрымаў спектакль "MENSCH/Чалавек", паведамілі БелаПАН у прэс-службе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гэтую пастаноўку ажыццявіла беларускай трупа Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур "Тэатральны квадрат". Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Мінску ў заключны дзень фестывалю, 28 верасня.

"Як і ў ранейшыя гады, сёлетні конкурс тэатральных калектываў праходзіў у вострай барацьбе з першага да апошняга дня, — адзначыла прэс-служба. — Вышэйшая ўзнагарода — Гран-пры — вынік галасавання гледачоў. Менавіта рашэнне гледачоў вызначыла пераможцу".

Пастаноўка Яўгена Карнягі "Латэнтныя мужчыны" (Беларусь) атрымала прыз за лепшую рэжысёрскую работу; у намінацыя "Лепшая жаночая роля" адзначана артыстка з Тарту (Эстонія) Катрын Кальма, а лепшым акцёрам прызнаны Ціман Штурбей (Славенія).

Спектакль Вільнюскага ўніверсітэта "Цырк" атрымаў узнагароду за лепшую сцэнаграфію. Акцёры Ліна Акіф (Славенія) і Анатоль Нікалаенка (Расія) адзначаны за ролі другога плана.

Акрамя галоўных узнагарод арганізатар фестывалю — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт — заснаваў шэраг спецыяльных прызоў. Іх атрымалі пяць пастановак. За лепшы вакальны ансамбль — спектакль "Арыка да Варыка" (Грузія); за прымяненне візуальнага раду мастацтва — "Сырыя і гордыя" (Расія); за асэнсаванне гісторыі сродкамі дакументальнага тэатра — "МENSСH/Чалавек" (Беларусь); за невербальную камунікацыю — "Гульня" (Македонія); за яркае прачытанне класічнага тэксту — "За чым пойдзеш, тое і знойдзеш" (Беларусь).

Нагадаем, у праграме юбілейнага мерапрыемства ўдзельнічалі лепшыя студэнцкія тэатры і дзеячы з 18 краін: Бангладэш, Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Грузіі, Канады, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Турцыі, Францыі і Эстоніі. На сцэнічных пляцоўках ДК прафсаюзаў і Ліцэя БДУ было паказана 28 спектакляў, адбылося некалькі прэм'ер.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН