Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/10/04/653640_653641/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 06:19
04.10.2013 11:28 Спорт

Ураджэнцы Канады галкіпер Кевін Лаланд і форвард Джэф Плат атрымалі дазвол гуляць за зборную Беларусі

Мінск, 4 кастрычніка. Ураджэнцы Канады галкіпер Кевін Лаланд і форвард Джэф Плат, якія выступаюць у ХК "Дынама-Мінск", атрымалі афіцыйны дазвол ад Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) выступаць за нацыянальную зборную Беларусі. Адпаведнае пацвярджэнне ад ІІХФ было атрымана Федэрацыяй хакея Беларусі 2 кастрычніка, паведамляецца на афіцыйным сайце ФХРБ.

Плат і Лаланд атрымалі беларускае грамадзянства ў снежні 2011 года, аднак да гэтага часу не маглі гуляць за нацыянальную зборную Беларусі.

Па правілах Міжнароднай федэрацыі хакея, каб атрымаць права выступаць за іншую краіну, замежны грамадзянін павінен не толькі атрымаць грамадзянства, але і бесперапынна адыграць за клуб з гэтай краіны не менш як два гады (Лаланд). А калі хакеіст ужо гуляў за зборную іншай дзяржавы, то яму трэба адыграць за клуб новай краіны чатыры гады запар (Плат — уладальнік залатога медаля юніёрскага (да 18 гадоў) чэмпіянату свету ў складзе зборнай Канады ў 2003 годзе). Паколькі Кевін Лаланд выступае за "Дынама" са жніўня 2011 года, а Джэф Плат (бесперапынна) са жніўня 2009-га, то каранцін для іх скончыўся ў жніўні 2013-га.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239