Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/10/14/by_media_mensfest/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 10:40
14.10.2013 12:40 Фота

На фестывалі Men's Fest у Брэсце выступілі гурты з Беларусі, Польшчы і Украіны

    Паглядзець Паглядзець
У мінулыя выхадныя ў брэсцкім клубе "Сфера" прайшоў 4-ы музычны фестываль Men's Fest. Ён аб'яднаў музыкантаў і іх паклоннікаў з Беларусі, Украіны і Польшчы. Разам з гуртамі-ўдзельнікамі ў Брэст прыехалі гледачы з польскага і ўкраінскага прыгранічча. Для ўсіх замежных гасцей арганізатары фестывалю забяспечылі 50-працэнтную скідку на білеты і бясплатныя візы для заходніх суседзяў.

Адкрыла праграму фестывалю выканаўца Паліна Рэспубліка, якая прызналася, што такія фестывалі ёй падабаюцца больш, чым сольныя канцэрты, бо на іх можна сустрэцца са старымі калегамі і набыць новых сяброў.

Цікава, што адну песню Паліна Рэспубліка выканала ў пары з вакалістам украінскага гурту "Фіолет" Сяргеем Коласам. Музыкант з Луцка спяваў па-беларуску, а беларуска — па-ўкраінску.

Вельмі цікавы і гурт з польскага Беластока Ilo & friends. Яго вакалістка Ілона Карпюк — адна з арганізатараў фестывалю "Басовішча" і выконвае свае песні па-беларуску. Пасля выступлення на Men's Fest-2013 яна сказала БелаПАН: "Мы не ведалі, як нас сустрэнуць гледачы, але ўбачанае ў Брэсце ўразіла — тут цудоўная публіка. Я думаю, што дзякуючы Men's Fest у культурным плане жыхары прыгранічных абласцей змогуць больш актыўна супрацоўнічаць. Веру, што для гуртоў з Беластоцкага рэгіёну Брэст можа стаць своеасаблівай Меккай.

Удзельнікамі фестывалю таксама сталі брэсцкая каманда PIROUETTE! і лепшы рок-гурт 2012 года з Магілёва — Akute.

На здымках:
1 — Паліна Рэспубліка;
2, 3 — Ilo & friends;
4 — PIROUETTE!;
5 — "Фіалет" і Паліна Рэспубліка;
6 — Akute.
Фота Міланы Харытонавай, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН