Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/10/31/by_media_begin/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2020 07:44
31.10.2013 20:13 Фота

Помнік сёмаму прэм'ер-міністру Ізраіля Менахему Бегіну адкрыты на яго радзіме, у Брэсце

    Паглядзець Паглядзець
31 кастрычніка ў Брэсце адкрыты помнік лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, прэм'ер-міністру Ізраіля ў 1977—1983 гадах Менахему Бегіну.

Адліты з бронзы бюст на дзвюх гранітных трохвугольных стэлах з памятным надпісам на трох мовах (беларускай, англійскай і іўрыце) устаноўлены на вуліцы Куйбышава побач з домам, дзе да 1939 года была яўрэйская гімназія, у якой вучыўся Бегін. На гэтым будынку ў 2005 годзе была адкрыта мемарыяльная дошка ў яго гонар.

У цырымоніі адкрыцця помніка ўдзельнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, дыпламатычных місій у Брэсце, пасольства Ізраіля ў Беларусі, Цэнтра спадчыны Менахема Бегіна, Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын, брэсцкай яўрэйскай абшчыны і жыхары горада.

Пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал (на фота 1 у цэнтры) зачытаў зварот прэм'ер-міністра Ізраіля Беньяміна Нетаньяху з нагоды гэтага мерапрыемства. У ім, у прыватнасці, гаворыцца, што Менахем Бегін быў чалавекам інтуіцыі, дзеяння і міру, ён з'яўляецца адным з тых, хто ствараў гісторыю Дзяржавы Ізраіль і не шкадаваў сіл на ўмацаванне бяспекі краіны.

Помнік выраблены ў Мінску на сродкі беларускіх і ізраільскіх спонсараў, яго ўстаноўку і добраўпарадкаванне тэрыторыі прафінансаваў Брэсцкі гарвыканкам. Над стварэннем помніка працавала творчая група пад кіраўніцтвам лаўрэата Ленінскай прэміі СССР, старшыні Саюза Беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын архітэктара Леаніда Левіна, у якую ўваходзілі скульптар Канстанцін Селіханаў (Мінск) і галоўны архітэктар Брэста Алег Ляшук.
Фота Міланы Харытонавай, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239