Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/11/04/by_media_uhodi/
Дата раздрукоўкі: 25.06.2021 16:59
04.11.2013 15:43 Аўдыё

Гродзенцы аб справе Юрыя Рубцова: Судзяць, каб баяліся, каб былі ціхія

У Мінску праходзіць суд над гамяльчанінам Юрыем Рубцовым, які прыйшоў на акцыю з нагоды Дзядоў у майцы з надпісам "Лукашэнка, сыходзь!" Як вы да гэтага ставіцеся, спытаўся наш карэспандэнт у жыхароў Гродна.

"Гэта неразумна. А навошта? Гэта плакат свайго роду. Калі ты за нешта галасуеш, то галасуй — дзе належыць, патрабуй там. Ці не хадзі на выбары, арганізоўвай іншую партыю, а так чаго "крычаць" у гэтай майцы? Ну, выйшаў і выйшаў, я лічу, людзі павінны разабрацца ў гэтым".

"Тут баішся сказаць, па-першае!"

"Можа, калі груба — можна ж усякае напісаць. Гледзячы, з якога боку паглядзець".

"Увогуле ў нас у краіне свабода слова, і кожны можа сказаць тое, што ён хоча, каб гэта ў нармальнай форме было. Тым больш ні імя, ні пасады там не было, а ён у нас не адзін такі ў краіне".

"Там жа не было ў грубай форме напісана, проста — сыходзь. Любы чалавек можа сысці — і дырэктар, і таксіст, любому можна напісаць — сыходзь".

"Хто ж яго ведае, не бачыў тую майку, чэснае слова. Таму што на майцы можа рознае быць напісана. Каб вось на яе паглядзець, то можна было б сказаць — добрая майка ці дрэнная!"

"Ну, дваццаць першы век — што хоча чалавек, тое і носіць. Да палітыкі гэта справы не мае, я так думаю. Канечне, няправільна".

"Тут адна справа — тое, што думае народ… Як тут сказаць: трэба думаць спачатку — што надзяваць і дзе ты жывеш, неяк так, напэўна".

"Я асабліва ў гэта не ўнікаю, але скажу шчыра: такая сітуацыя мне не падабаецца, калі адзін, як кажуць, дыктатар аўтарытарна вырашае ўсё — як там карову даіць і бульбу саджаць. Калі ў нас дэмакратыя і выбары, значыць, можна галасаваць за, можна галасаваць супраць, дакладней — агітаваць. Правільна? Гэта ж тая самая агітацыя супраць, не зневажанне брыдкімі словамі, правільна? Так што гэтага я не ўхваляю. Падрабязнасцяў ня ведаю, але хапае такіх выпадкаў: абы за што прычапіцца і ўпаяць тэрмін чалавеку ці штраф. Каб баяліся, каб былі ціхія".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239