Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/01/11/673737_673740/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 04:40
11.01.2014 13:19 Культура

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у фестывалі "Тэатральны куфар"

Мінск, 11 студзеня. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пачаў прыём заявак на ўдзел у Міжнародным фестывалі студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар-2014 БДУ".

Як паведамляе прэс-служба ВНУ, заяўкі прымаюцца да 1 красавіка ўключна. Анкету можна запоўніць на сайце www.theatre-fest.bsu.by.

Фестываль праводзіцца ў БДУ з 2004 года. Яго мэтай з'яўляецца падтрымка міжнароднага маладзёжнага фестывальнага руху і папулярызацыя студэнцкай аматарскай мастацкай творчасці.

У 2012 годзе "Тэатральны куфар БДУ" быў узнагароджаны сярэбраным медалём прафесійнага конкурсу "Брэнд года" за высокую арганізацыйную культуру. За дзесяць гадоў удзельнікамі фестывалю сталі прадстаўнікі 55 краін. Летась на сцэнічных пляцоўках Мінска прайшлі 28 спектакляў ад студэнцкіх калектываў з 18 краін: Беларусі, Бангладэш, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Грузіі, Канады, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Турцыі, Францыі і Эстоніі.

Падчас фестывалю рэалізуюцца праекты-спадарожнікі: "Куфар.by", у якім бяруць удзел работы выключна беларускіх студэнцкіх тэатраў, і Koufar-to-Stage, у межах якога паказваюцца спектаклі, пастаўленыя рознымі творчымі калектывамі.

Анастасія Салановіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН