28.01.2014 21:23 Грамадства
Пад Гомелем адбылося пахаванне Міхаіла Жызнеўскага

Сцяг Працы, 28 студзеня. На могілках каля пасёлка Сцяг Працы пад Гомелем вечарам 28 студзеня адбылося пахаванне Міхаіла Жызнеўскага — грамадзяніна Беларусі, члена праварадыкальнай украінскай арганізацыі УНА-УНСО, забітага 22 студзеня ў Кіеве на вуліцы Грушэўскага падчас сутыкненняў актывістаў Еўрамайдана з сілавікамі.
Труна з целам Жызнеўскага была дастаўлена да месца пахавання амаль з васьмігадзінным спазненнем — у 19.45. Як растлумачыў бацька загінулага, гэта было выклікана складанымі ўмовамі надвор'я ў дарозе, затрымкай на мяжы, а таксама мерамі бяспекі з боку ўкраінскіх сяброў Жызнеўскага, каб пазбегнуць пераследу з боку спецслужбаў. Акрамя таго, у Кіеве было складана аформіць дакументы на вываз цела.
Бацька актывіста выказаў сумненне, што ўлады знойдуць вінаватых у забойстве. Ён мяркуе, што сына забіў снайпер.
На пахаванні прысутнічалі таксама маці і сястра Жызнеўскага, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і палітычных партый, якія прыйшлі з украінскімі і бел-чырвона-белымі сцягамі, а таксама журналісты недзяржаўных СМІ. Адпяванне правёў вядомы праваслаўны святар Леанід Акаловіч. Перад пахаваннем труна была накрыты бел-чырвона-белым сцягам.
Міхаіл Жызнеўскі, якому 26 студзеня споўнілася б 26 гадоў, быў забіты выстралам у сэрца 22 студзеня падчас беспарадкаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.
24 студзеня МУС Украіны пацвердзіў, што Жызнеўскі памёр ад агнястрэльнага ранення. Як вынікае з ноты, перададзенай у Беларусь па дыпламатычных каналах, смерць наступіла 22 студзеня ў выніку агнястрэльнага ранення. Па гэтым факце МУС Украіны праводзіць расследаванне.
25 студзеня прадстаўнік пракуратуры Кіева заявіў пра недатычнасць сілавікоў да забойства Жызнеўскага і іншых загінулых падчас вулічных сутыкненняў людзей.
26 студзеня з Міхаілам Жызнеўскім развіталіся ў Кіеве. У Свята-Міхайлаўскім саборы прайшло адпяванне загінулага беларуса, развітанне і жалобная працэсія, у якой узялі ўдзел тысячы ўкраінцаў, у тым ліку лідары апазіцыйных парламенцкіх фракцый Віталь Клічко, Арсеній Яцанюк і Алег Цягнібок. З прычыны пахавання на Майдане Незалежнасці было адменена штонядзельнае Народнае веча.