Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/01/30/by_media_sad_ph/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:17
30.01.2014 16:14 Фота

Група кампаній "А-100" падарыла Мінскаму раёну новы дзіцячы садок

    Паглядзець Паглядзець

30 студзеня ў квартале Зялёны Бор пад Бараўлянамі адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы Мінскаму раёну новага дзіцячага садка.

Дзіцячы садок "А-100" з'яўляецца першай у Беларусі дашкольнай установай, пабудаванай прыватнай кампаніяй, які бязвыплатна перададзены дзяржаве. Ён створаны паводле ўнікальнага архітэктурнага праекта, пры яго ўнутраным аснашчэнні выкарыстаны цэлы шэраг ноу-хау, у тым ліку беспрэцэдэнтная сістэма бяспекі. Адкрыццё дзіцячага садка прымеркавана да 20-годдзя групы кампаній "А-100".

Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра зазначыў, што такіх падзей у краіне нямнога, і таму яна знакавая — падарунак беларускага бізнесу беларускім дзецям. "Яшчэ нядаўна існавала такая сітуацыя, калі мы глядзелі на прадпрымальнікаў не вельмі добразычліва, — прызнаўся ён. — Нам здавалася, што яны толькі хочуць зарабіць. Сёння ж мы бачым, што бізнес укладвае грошы ў развіццё нашай краіны, у яе будучыню, а дзеці атрымліваюць добрыя ўмовы для таго, каб расці здаровымі, прыгожымі, разумнымі, моцнымі і далей ствараць новую Беларусь".

Старшыня праўлення групы кампаній "А-100" Аляксандр Цэнтэр зазначыў, што за 20 гадоў свайго існавання кампанія пабудавала прыкладна 60 аб'ектаў, але "ніводзін з іх не будаваўся з такім уздымам і драйвам".

Паводле слоў загадчыцы дзіцячага садка № 4 Веры Невядзіцынай, установа разлічана на 150 дзяцей, адукацыйны працэс арганізуюць 23 педагогі і дапаможны персанал. Садок будуць наведваць дзеці ад трох да сямі гадоў.

Фота Андрэя Корсака, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН