Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/02/24/683232_683233/
Дата раздрукоўкі: 16.06.2021 16:14
24.02.2014 10:20 Спорт

Беларусь заняла восьмае месца ў медалёвым заліку сочынскай Алімпіяды

Мінск, 24 лютага. Апошнія тры камплекты ўзнагарод былі разыграны 23 лютага на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы (усяго 98 камплектаў).

Лыжныя гонкі. Мужчыны. Гонка з масавым стартам на 50 км вольным стылем. 1. Аляксандр Лягкоў (Расія) — 1 гадзіна 46 хвілін 55,2 секунды. 2. Максім Вылягжанін (Расія) — 1:46.55,9. 3. Ілья Чарнаусаў (Расія) — 1:46.56,0… 5. Сяргей Далідовіч (Беларусь) — 1:47.09,5… 17. Міхаіл Сямёнаў (Беларусь) — 1:47.36,0… 46. Аляксей Іваноў (Беларусь) — 1:52.52,9 (усяго 64 удзельнікі).

Бабслей. Мужчыны. Чацвёркі. 1. Расія-1 (Аляксандр Зубкоў, Дзмітрый Трунянкоў, Аляксей Негадайла, Аляксей Ваявода) — 3 хвіліны 40,60 секунды. 2. Латвія-1 (Оскарс Мелбардзіс, Арвіс Вілкастэ, Даўмантс Дрэйскеньш, Яніс Стрэнга) — 3.40,69. 3. ЗША (Стывен Холкамб, Стывен Лэнгтан, Кёртыс Тамашэвіч, Крыстафер Фогт) — 3.40,99.

Хакей. Мужчыны. Матч за 1-е месца. Канада—Швецыя — 3:0.

Медалі:

1. Расія — 13 залатых, 11 сярэбраных, 9 бронзавых
2. Нарвегія — 11, 5, 10
3. Канада — 10, 10, 5
4. ЗША — 9, 7, 12
5. Нідэрланды — 8, 7, 9
6. Германія — 8, 6, 5
7. Швейцарыя — 6, 3, 2
8. Беларусь — 5, 0, 1
9. Аўстрыя — 4, 8, 5
10. Францыя — 4, 4, 7
11. Польшча — 4, 1, 1
12. Кітай — 3, 4, 2
13. Паўднёвая Карэя — 3, 3, 2
14. Швецыя — 2, 7, 6
15. Чэхія — 2, 4, 2
16. Славенія — 2, 2, 4
17. Японія — 1, 4, 3
18. Фінляндыя — 1, 3, 1
19. Вялікабрытанія — 1, 1, 2
20. Украіна — 1, 0, 1
21. Славакія — 1, 0, 0
22. Італія — 0, 2, 6
23. Латвія — 0, 2, 2
24. Аўстралія — 0, 2, 1
25. Харватыя — 0, 1, 0
26. Казахстан — 0, 0, 1

Выступленне беларускай зборнай стала самым паспяховым за гады выступлення на зімовых Алімпіядах. Тры залатыя медалі заваявала Дар'я Домрачава (біятлон), па адной — Ала Цупер і Антон Кушнір (фрыстайл, акрабатыка). Бронза ў Надзеі Скардзіны (біятлон).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239