Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/02/26/684045_684046/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2020 17:56
26.02.2014 21:02 Грамадства, Эканоміка

У Беларусі прыпынены продаж антывірусных праграм

Мінск, 26 лютага. У Беларусі прыпынены продаж антывіруснага праграмнага забеспячэння. Гэта абумоўлена ўваходжаннем у сілу загада Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце. Загад ад 17 снежня 2013 года № 94 набыў моц 1 студзеня гэтага года.

Згодна з дакументам, з 1 студзеня 2014 года ў Беларусі падлягаюць дадатковай сертыфікацыі праграмныя сродкі абароны ад уздзеяння шкоданосных праграм і антывірусныя праграмныя сродкі. У сувязі з гэтым афіцыйныя продажы несертыфікаваных антывірусных прадуктаў прыпынены.

Апрача таго, згодна з загадам, разам са сродкамі праслухоўвання, абароны ад праслухоўвання, сродкамі крыптаграфічнай абароны інфармацыі і іншымі абавязковай сертыфікацыі падлягаюць таксама маршрутызатары і сістэмы кіравання сайтамі.

Прыпыненне рэалізацыі пацвярджаюць некаторыя беларускія афіцыйныя пастаўшчыкі антывірусных прадуктаў "Лабараторыі Касперскага", Symantec і іншых. Кампаніі рыхтуюць і накіроўваюць дакументы на сертыфікацыю, чакаючы аднаўлення продажу ў хуткім часе.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН