Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/03/02/684838_684839/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:22
02.03.2014 14:40 Эканоміка

Паводле звестак Белстата, колькасць арганізаваных замежных турыстаў, якія наведалі Беларусь у 2013 годзе, павялічылася на 15,2%

Мінск, 2 сакавіка. Колькасць арганізаваных турыстаў, якія наведалі Беларусь у 2013 годзе, склала 136,8 тыс. чалавек, ці на 15,2% больш, чым у 2012-м.

Як паведамляе Белстат, з краін СНД Беларусь наведала 114,2 тыс. чалавек (на 18,9% больш за паказчык 2012 года). Пазіцыі лідараў тут захаваліся за Расіяй (111,3 тыс. арганізаваных турыстаў, ці на 18,2% больш за паказчык 2012 года) і Украінай (2 тыс. чалавек, на 37,3% больш).

Сярод краін па-за СНД лідарамі па колькасці наведванняў Беларусі летась сталі Германія, Італія, Латвія, Літва, Польшча, Вялікабрытанія і Турцыя. На долю гэтых краін прыпала 56,4% ад агульнай колькасці арганізаваных турыстаў з краін па-за СНД (у 2012 годзе — 62,7%).

Як і ў 2012 годзе, у мінулым сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў у Беларусі склала 4 дні.

Свае паслугі для размяшчэння турыстаў аказвалі 315 гасцініц, 33 гасцінічныя комплексы, 8 турысцка-гасцінічных комплексаў, два матэлі і 123 "сродкі размяшчэння іншых відаў", адзначае Белстат. Адначасовая ўмяшчальнасць усіх гэтых аб'ектаў на канец мінулага года складала 29,9 тыс. месцаў. Сярэдняя загрузка склала 41% і ў параўнанні з 2012 годам знізілася на 2 працэнтныя пункты.

Летась турыстычную дзейнасць  Беларусі ажыццяўлялі 1.085 арганізацый, паслугі якіх скарысталі больш чым 920 тыс. арганізаваных турыстаў і 578,8 тыс. экскурсантаў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН