Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/03/03/684966_684967/
Дата раздрукоўкі: 17.10.2019 09:13
03.03.2014 12:23 Эканоміка, Палітыка

Новы ўкраінскі ўрад адмяніў распараджэнне аб адмове ад падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕС, якое выклікала масавыя акцыі пратэсту

Мінск, 3 сакавіка. Новы ўрад Украіны адмяніў пастановы ранейшага кабінета аб прыпыненні працэсу падрыхтоўкі да заключэння пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам, паведаміў у сацыяльных сетках міністр эканомікі Павел Шарамет.

Пагадненне аб асацыяцыі мелася быць падпісаным на саміце Усходняга партнёрства ў Вільнюсе 28—29 лістапада мінулага года. Працэс падрыхтоўкі да падпісання дакумента быў прыпынены 21 лістапада "ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі". "Распараджэнне прынята для больш дэталёвага вывучэння і прапрацоўкі комплексу мер, якія Украіна павінна выканаць для аднаўленя страчаных аб'ёмаў вытворчасці і кірункаў гандлёва-эканамічных адносін з Расійскай Федэрацыяй і іншымі дзяржавамі — членамі СНД, фарміравання належнага ўзроўню ўнутранага рынку, які забяспечваў бы парытэтныя адносіны паміж Украінай і краінамі — членамі ЕС, што з'яўляецца базавым прынцыпам міжнароднага права і асновай эканамічнай бяспекі краіны", — гаварылася ў паведамленні Дэпартамента інфармацыі і камунікацый з грамадскасцю сакратарыята Кабінета міністраў.

Рашэнне ўрада выклікала масавыя акцыі пратэсту, якія праз тры месяцы прывялі да падзення рэжыму прэзідэнта Віктара Януковіча.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН