Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/03/21/689671_689672/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:55
21.03.2014 22:04 Палітыка

Пуцін падпісаў законы аб прыняцці Крыма і Севастопаля ў склад Расіі

Мінск, 21 сакавіка. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 сакавіка падпісаў канстытуцыйны закон "Аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і стварэнні ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб'ектаў — Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаля" і закон "Аб ратыфікацыі дагавору паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і стварэнні ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб'ектаў".

Паводле звестак прэс-службы Крамля, канстытуцыйны закон падрыхтаваны на падставе вынікаў агульнакрымскага рэферэндуму, праведзенага ў Крыме і Севастопалі, на якім падтрымана пытанне аб уз'яднанні Крыма з Расіяй на правах суб'екта Расійскай Федэрацыі, дэкларацыі аб незалежнасці Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля, дагавору паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і стварэнні ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб'ектаў, а таксама прапановы Рэспублікі Крым і горада з асаблівым статусам Севастопаля аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым, уключаючыя горад з асаблівым статусам Севастопаль.

Новыя ўкраінскія ўлады, ЕС і ЗША называюць рэферэндум незаконным, а далучэнне Крыма і Севастопаля да Расіі — анексіяй. Краіны Захаду пачалі ўводзіць санкцыі ў дачыненні да расійскіх чыноўнікаў і іх бізнес-структур.

Сярод краін СНД адкрыта падтрымалі рэферэндум Арменія, Казахстан і Кыргызстан, прытым што раней апошнія дзве постсавецкія рэспублікі заяўлялі аб неабходнасці захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Пазіцыю Кіева падзяляе Азербайджан, які змагаецца за вяртанне страчанага Нагорнага Карабаха. Беларусь не выказала адназначнай пазіцыі.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН