Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/03/29/691742_691744/
Дата раздрукоўкі: 21.08.2018 07:53
29.03.2014 14:20 Эканоміка, Спорт

МАЗ выпусціў новыя аўтобусы да чэмпіянату свету па хакеі

Мінск, 29 сакавіка. Мінскі аўтазавод выпусціў новыя аўтобусы да чэмпіянату свету па хакеі-2014, паведаміла прэс-служба прадпрыемства.

Аўтобусы павышанай камфортнасці МАЗ-107569 будуць курсіраваць падчас чэмпіянату па маршруце "Аўтавакзал "Цэнтральны" — Нацыянальны аэрапорт Мінск".

Як адзначыла прэс-служба, канструктары МАЗа правялі сур'ёзную работу па мадэрнізацыі нізкападлогавага аўтобуса асабліва вялікай умяшчальнасці МАЗ-107. У выніку атрымана новая мадыфікацыя, якая вызначаецца павялічанай колькасцю месцаў для сядзення (36 замест 24 у базавай мадэлі), павышаным камфортам і наяўнасцю ўмяшчальных багажных паліц. Акрамя новых анатамічных сядзенняў, у салоне з'явіліся кандыцыянер, відэарэгістратар і аўдыёгіды.

Сярод іншых канструктыўных асаблівасцей мадэрнізаванага аўтобуса — аўтаматычная каробка пераключэння перадач і сучасны магутны рухавік, які адпавядае экалагічным патрабаванням Еўра-5.

У красавіку дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" папоўніцца дзесяццю новымі аўтобусамі павышанай камфортнасці МАЗ-107569.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН