Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/05/02/699050_699060/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 07:43
02.05.2014 18:36 Грамадства

Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў пасольствах, міністэрствах, выканкамах і на прадпрыемствах

Мінск, 2 мая. Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні, якія тычацца шэрагу пасад у пасольствах, міністэрствах, выканаўчых камітэтах, установах адукацыі, на прадпрыемствах і ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Так, 2 мая кіраўнік дзяржавы прызначыў паслом Беларусі ў Нідэрландах і пастаянным прадстаўніком у Арганізацыі па забароне хімічнай зброі па сумяшчальніцтве Мікалая Барысевіча, паслом Беларусі ў Манголіі — Станіслава Чапурнога, паслом у Эквадоры — Ігара Палуяна.

Паслом у Судане па сумяшчальніцтве прызначаны Сяргей Рачкоў, Віктар Козінцаў стаў паслом па сумяшчальніцтве ў Чылі, Перу і Усходняй Рэспубліцы Уругвай.

Сяргей Чыжык прызначаны першым намеснікам старшыні прэзідыума НАНБ, Сяргей Кілін — намеснікам старшыні прэзідыума НАНБ, Аляксандр Кільчэўскі — галоўным вучоным сакратаром НАНБ.

Акрамя таго, Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Генадзя Грабнёва першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, Сяргея Неўмяржыцкага — намеснікам старшыні Мінаблвыканкама, Алега Чыкіды — намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама і старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, Сяргея Драздоўскага — старшынёй Чавускага райвыканкама (Магілёўская вобласць).

Сваю згоду кіраўнік дзяржавы даў на прызначэнне Вячаслава Шылы намеснікам міністра аховы здароўя, Сяргея Хільмана — намеснікам міністра інфармацыі, Ірыны Дрыгі — першым намеснікам міністра культуры, Іі Малкінай — першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Аляксандр Жук стане рэктарам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Ганна Сендэр — рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аляксандра Пушкіна.

Акрамя гэтага, кіраўніком дзяржавы дадзена згода на прызначэнне Алега Буянава генеральным дырэктарам ААТ "Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод", Уладзіміра Карпяка — генеральным дырэктарам ААТ "Мінскі завод шасцерняў", Станіслава Іодзіса — генеральным дырэктарам ААТ "Мінск Крышталь", Сяргея Гунько — генеральным дырэктарам ААТ "Віцязь".

Алена Гулевіч стане начальнікам дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239