Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/05/21/by_media_domarad_v/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 04:03
21.05.2014 11:33 Відэа, Грамадства

Мастак-жывапісец Сямён Дамарад: Восень з усіх пор года найбольш разнастайная

20 мая ў сталічнай Галерэі мастацтва адбылося афіцыйнае адкрыццё выставы жывапісу беларускага мастака Сямёна Дамарада "Па ціхай вадзе".

Як сказаў у інтэрв'ю БелаПАН сам мастак, яго самая творчая пара года — восень. У экспазіцыі на большасці палотнаў паказана менавіта яе.

"А любімая пара — вясна, — адзначыў ён. — Пасля доўгай зімы першая зеляніна, прагаліны вельмі ўражваюць. У восені ж прыцягвае тое, што яна найбольш разнастайная. Гэта маса эмоцый і маса станаў".

Паводле слоў Дамарада, больш за ўсё работ ён стварыў на Мядзельшчыне, дзе ён праводзіць шмат часу летам. На выставе таксама прадстаўлены работы, напісаныя на Бярэзіне і Прыпяці.

Сямён Уладзіміравіч Дамарад працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Творы майстра знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Палацы Незалежнасці, краязнаўчых музеях горада Шэфау (Аўстрыя) і горада Флінтсбаха (Германія), у прыватных калекцыях Беларусі, Аўстрыі, Германіі, Латвіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Канады, Кітая і іншых краін.

Персанальныя выставы мастака адбыліся ў 1973, 1988, 1994, 1995, 2009, 2010 гадах у Беларусі (Мінск, Бабруйск), Германіі (Мюнхен), Аўстрыі (Куфштайн, Шэфау). Сямён Дамарад браў удзел у групавых выставах у 1980, 1993, 1994, 2006, 2007 гадах у Беларусі (Мінск), Расіі (Масква), Германіі (Хорстмар, Мюнхен, Вісбадэн).

Відэа Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН