Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/06/05/by_media_kalinouski/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 05:57
05.06.2014 13:26 Фота

У Мінску можна ўбачыць цені паўстання Каліноўскага

    Паглядзець Паглядзець
У сталічным Палацы мастацтва адкрылася калектыўная выстава да 150-х угодкаў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага пад назвай "Памяць іх ценям".

Паводле словаў кіраўніка Саюза мастакоў Беларусі Рыгора Сітніцы, "апошнім часам мы бачым шальмаванне і перагляд гісторыі ў дачыненні да падзей паўстання, але ў Мінску ёсць вуліца, якая носіць імя кіраўніка паўстання. Хоць і забыты, але ёсць ордэн Каліноўскага. Прыйдзе час, будзе і помнік".

У 150-я ўгодкі паўстання аўтары твораў шануюць памяць не толькі Кастуся Каліноўскага, але і кожнага шараговага яго ўдзельніка. Цэнтральная тэма выставы: унутранае і знешняе трансляванне гістарычных фактаў, захаванне калектыўнай памяці і нацыянальнага гонару.

У экспазіцыі прадстаўлены як класічныя творы выяўленчага мастацтва, скульптуры і карціны, так і інсталяцыі.

Выстава дзейнічае да 16 чэрвеня.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239