Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/07/17/714695_714698/
Дата раздрукоўкі: 21.07.2019 05:54
17.07.2014 14:23 Грамадства

У Мінску ДАІ узмоцніць кантроль за ўдзельнікамі дарожнага руху каля нерэгуляваных пешаходных пераходаў

Мінск, 17 ліпеня. З мэтай папярэджання гібелі пешаходаў і веласіпедыстаў у дарожна-транспартных здарэннях Дзяржаўтаінспекцыя Мінска ў перыяд з 21 па 31 ліпеня ўзмоцніць кантроль за ўдзельнікамі дарожнага руху блізу нерэгуляваных пешаходных пераходаў, асаблівая ўвага будзе надавацца нецвярозым удзельнікам дарожнага руху. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы.

Будзе праведзены шэраг растлумачальна-прафілактычных мерапрыемстваў, супрацоўнікі ДАІ наведаюць не толькі навучальныя ўстановы, але і спартыўныя секцыі па веласпорце, велаклубы і гурткі, каб у чарговы раз нагадаць веласіпедыстам пра неабходнасць выканання правілаў дарожнага руху. Не застанецца без увагі і выкарыстанне пешаходамі святлоадбіўных элементаў, а веласіпедыстамі камізэлек павышанай бачнасці.

У ДАІ паведамілі, што з пачатку года ў Беларусі адбылося 693 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 68 чалавек загінулі, 41% здарэнняў адбыліся па віне саміх пешаходаў.

У Мінску за шэсць месяцаў гэтага года зарэгістраваныя 171 наезд на пешаходаў, у якіх загінулі 15 чалавек, 167 атрымалі раненні рознай ступені цяжару. Па віне саміх пешаходаў учынена 57 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх дзевяць чалавек загінулі, 50 параненыя. Пры гэтым 21 пешаход знаходзіўся ў стане ап'янення.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН