Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/07/30/717173_717176/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:37
30.07.2014 11:43 Палітыка

МЗС: Беларусь будзе рабіць усё, каб сітуацыя ва Украіне нармалізавалася

Мінск, 30 ліпеня. Беларусь будзе рабіць усё, каб сітуацыя ва Украіне нармалізавалася, заявіў сёння журналістам у Мінску намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў.

Аляксандр Лукашэнка, нагадаў ён, неаднаразова казаў, што Беларусь "ні ў якім разе не імкнецца стаць пасрэднікам ва ўрэгуляванні сітуацыі ў братняй суседняй краіне". "Тыя дзеянні, якія ўчора пачаліся, я спадзяюся, прывядуць да найхутчэйшай нармалізацыі сітуацыі", — сказаў Рыбакоў.

Нагадаем, 29 ліпеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла аб тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам "па ініцыятыве ўкраінскага боку". "Прэзідэнт Украіны звярнуўся да кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай прыцягнуць Рэспубліку Беларусь у якасці пляцоўкі для правядзення перамоваў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па вырашэнні ўкраінскага крызісу. Лукашэнка пагадзіўся з гэтай ініцыятывай", — паведаміла прэс-служба.

Паводле інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук", Парашэнка звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай "садзейнічаць правядзенню ў Мінску 31 ліпеня пасяджэння трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе з удзелам другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, пасла Расіі Міхаіла Зурабава і прадстаўніка АБСЕ".

Як паведаміў Парашэнка, на абмеркаванне прапаноўваецца вынесці два пытанні: вызваленне ўсіх заложнікаў, якія застаюцца ў баевікоў (168 чалавек), і забеспячэнне допуску міжнародных экспертаў на месца падзення самалёта "Малайзійскіх авіяліній".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН