Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/07/31/717592_717593/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 11:59
31.07.2014 22:07 Палітыка

На перамовах у Мінску дасягнута дамоўленасць аб перадачы сепаратыстамі ўкраінскаму боку цягніка з рэчамі загінулых пасажыраў "Боінга"

Мінск, 31 ліпеня. На перамовах чатырохбаковай кантактнай групы (Украіна, сепаратысты, Расія, АБСЕ), якія прайшлі 31 ліпеня ў Мінску, дасягнута дамоўленасць аб перадачы баевікамі ўкраінскаму боку цягніка з рэчамі загінулых пасажыраў малайзійскага "Боінга". Аб гэтым паведаміў на брыфінгу ў Кіеве віцэ-прэм'ер, старшыня дзяржкамісіі па расследаванні прычын катастрофы Уладзімір Гройсман. Яго словы прыводзіць прэс-служба Міністэрства рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны.

Як паведамлялася раней, бакі дамовіліся, што па маршруце місіі АБСЕ да месца крушэння самалёта, які, па заяве Кіева, збілі сепаратысты, не будуць весціся баявыя дзеянні. Паводле слоў Гройсмана, на сваю рызыку група міжнародных экспертаў місіі АБСЕ, прадстаўнікоў Аўстраліі і Нідэрландаў упершыню за апошнія некалькі дзён дабраліся да месца падзення самалёта для правядзення расследавання трагедыі і пошуку цел. "Нягледзячы на тое што міжнародныя эксперты не атрымалі ад баевікоў гарантый бяспекі работы ў зоне знаходжання абломкаў самалёта, яны прынялі мужнае рашэнне дабрацца да месца катастрофы. Яны трапілі на гэтую тэрыторыю, папрацавалі там абмежаваны час, пасля чаго вярнуліся ў Данецк", — сказаў віцэ-прэм'ер.

Чакаецца, што перамовы кантактнай групы прадоўжацца 1 жніўня.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН