Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/11/719472_719473/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:15
11.08.2014 18:58 Палітыка

Лукашэнка і Назарбаеў абмеркавалі ў тэлефоннай размове ідэю правядзення ў Мінску перамоў па Украіне на вышэйшым узроўні

Мінск, 11 жніўня. З ініцыятывы казахстанскага боку 11 жніўня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Нурсултанам Назарбаевым.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, "кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі аб стане двухбаковага супрацоўніцтва і развіцці Еўразійскага эканамічнага саюза. Падчас размовы таксама абмяркоўвалася ідэя правядзення ў Мінску на вышэйшым узроўні перамоў аб сітуацыі ва Украіне".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН