Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/21/721517_721518/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:56
21.08.2014 12:02 Палітыка

Нарышкін: Сустрэча ў Мінску з удзелам прэзідэнтаў РФ і Украіны — крок да дээскалацыі канфлікту

Мінск, 21 жніўня. Запланаваная на 26 жніўня ў Мінску сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза і Украіны з'яўляецца адным з этапаў на шляху па дээскалацыі канфлікту ва Украіне, заявіў 21 жніўня ў Маскве журналістам спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін.

26 жніўня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведае з візітам Мінск, дзе возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, на якой таксама будуць прысутнічаць прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі.

"Мінская сустрэча — адзін з этапаў на шляху па дээсклацыі гэтага канфлікту", — прыводзіць РИА Новости словы Нарышкіна.

Як паведамлялася раней, на сустрэчы 26 жніўня ў Мінску плануецца абмеркаваць тры асноўныя тэмы: асацыяцыя Украіны з Еўрасаюзам, аднаўленне трохбаковых перамоў пра газ, сітуацыя на ўсходзе Украіны.

Ад Еўракамісіі ў сустрэчы будуць удзельнічаць кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан, віцэ-старшыня ЕК па энергетыцы Гюнтэр Этынгер і еўракамісар па гандлі Карэл дэ Гюхт.

"Мэта сустрэчы для Еўракамісіі — перш за ўсё абмеркаваць рэалізацыю пагаднення аб асацыяцыі Украіны і ЕС і пагаднення аб зоне свабоднага гандлю, каб зноў растлумачыць, чаму мы лічыць гэтае пагадненне станоўчым для ўсяго рэгіёну", — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Шанталь Х'юз 20 верасня на брыфінгу ў Бруселі.

Акрамя таго, ЕК мае намер "вывучыць магчымасць аднаўлення энергетычных перамоў у трохбаковым фармаце ў верасні, каб знайсці рашэнне па газавай спрэчцы". "Нарэшце, абмеркаваць у больш шырокім кантэксце палітычную сітуацыю і бяспеку і нагадаць пра занепакоенасць ЕС сітуацыяй з бяспекай і гуманітарным становішчам, асабліва на ўсходзе Украіны", — заявіла прадстаўнік Еўракамісіі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН