Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/22/721912_721915/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2018 04:00
22.08.2014 18:34 Грамадства

Памёр беларускі апазіцыянер Барыс Гюнтар

Мінск, 22 жніўня. У Мінску на 71-м годзе жыцця памёр беларускі апазіцыянер Баыс Гюнтар, паведамляе "Радыё Свабода".

Барыс Гюнтар быў дэпутатам Вярхоўнага савета Беларусі 12-га склікання ад Гомельскай-Сяльмашаўскай акругі, з'яўляўся актыўным удзельнікам "Апазіцыі БНФ", быў членам яго ценявога ўрада.

Адзін з аўтараў пакета дакументаў, якія леглі ў аснову прынятых 25 жніўня 1991 года рашэнняў пра абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.

Удзельнік галадоўкі дэпутатаў 11—12 красавіка 1995 года ў Авальнай зале, абвешчанай у знак пратэсту супраць ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сімвалаў "Пагоні" і бел-чырвона-белага сцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць парламент.

У студзені 1991 года ў складзе дэлегацыі "Апазіцыі БНФ" быў у Вільнюсе, калі туды былі ўведзеныя савецкія войскі. Узнагароджаны медалём Літоўскай Рэспублікі "Памяці 13 студзеня".

Пасля заканчэння дэпутацкіх паўнамоцтваў некаторы час працаваў у праваабарончым цэнтры "Вясна".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН