Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/22/eu_eu_721806_721807/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:40
22.08.2014 12:56 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

У МЗС Беларусі абмеркавана падрыхтоўка сустрэчы Украіна — ЕС — МС у Мінску

Мінск, 22 жніўня. Пытанні падрыхтоўкі сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага саюза, якая адбудзецца 26 жніўня ў Мінску, абмеркаваны 22 жніўня ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.

Як паведаміла прэс-служба МЗС, гэтым пытанням была нададзена ўвага на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Алены Купчыной з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майрай Морай.

У ходзе сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. 

У Мінску 26 жніўня адбудзецца сустрэча ў фармаце Мытны саюз — ЕС — Украіна. У ёй возьмуць удзел прэзідэнты краін "мытнай тройкі", прэзідэнт Украіны, а таксама вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях бяспекі і знешняй палітыцы Кэтрын Эштан, адказны за энергетыку віцэ-старшыня Еўракамісіі Гюнтэр Этынгер і камісар па гандлі Карэл дэ Гюхт.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН