Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/24/722066_722067/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:52
24.08.2014 12:45 Палітыка

Лукашэнка спадзяецца на ўмацаванне супрацоўніцтва з Украінай

Мінск, 24 жніўня. Кіраўнік Беларусі павіншаваў свайго ўкраінскага калегу Пятра Парашэнку з нацыянальным святам — Днём незалежнасці Украіны.
У віншаванні адзначаецца, што характар беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння на сучасным этапе вызначаюць "высокі ўзровень двухбаковых адносінаў і шматвяковая сумесная гісторыя".

"Шчыра даражу нашым паразуменнем і буду рады працягу канструктыўнага дыялогу, накіраванага на далейшае ўмацоўванне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай", — цытуе тэкст віншавання прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Сваё галоўнае нацыянальнае свята Украіна адзначае 24 жніўня ва ўмовах няспынных баёў паміж сепаратыстамі і сіламі нацыянальнай гвардыі на ўсходзе краіны.

У Мінску 26 жніўня плануецца сустрэча ў фармаце Мытны саюз — ЕС — Украіна з удзелам лідараў краін "мытнай тройкі", прэзідэнта Украіны, а таксама вярхоўнага прадстаўніка ЕС па пытаннях бяспекі і знешняй палітыцы Кэтрын Эштан, адказнага за энергетыку віцэ-старшыні Еўракамісіі Гюнтэра Этынгера і камісара па гандлі Карэла дэ Гюхта.

Пётр Парашэнка на мінскай сустрэчы мае намер дамаўляцца аб міры, бо "ўвесь свет стаміўся ад вайны". Аб гэтым прэзідэнт Украіны заявіў 21 жніўня падчас рабочай паездкі ў Нікалаеў. Паводле слоў Парашэнкі, на перамовах у Мінску ён "заклікае забраць баевікоў з Украіны". "Упэўнены, што нам гэта ўдасца", — сказаў украінскі лідар.

Пры гэтым Парашэнка падкрэсліў: "Для таго каб мець трывалыя пазіцыі на перамовах па міры, трэба быць моцнымі — мець адзінства народа, моцную краіну, моцную армію. Мы здольныя абараніць суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць. Сёння мы змагаемся за незалежнасць Украіны. Мы з вамі абавязкова пераможам".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН