Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/25/722164_722169/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:29
25.08.2014 12:17 Палітыка

Лукашэнка і Назарбаеў абмеркавалі пытанні сустрэчы ў фармаце Украіна — ЕС — Мытны саюз, якая мае адбыцца ў Мінску

Мінск, 25 жніўня. Аляксандр Лукашэнка 25 жніўня правёў тэлефонную гутарку з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні арганізацыі і правядзення сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага саюза 26 жніўня ў Мінску.

Нагадаем, у аўторак у Мінску плануецца сустрэча ў фармаце Мытны саюз — ЕС — Украіна з удзелам Уладзіміра Пуціна, Пятра Парашэнкі, Аляксандра Лукашэнкі, Нурсултана Назарбаева, Кэтрын Эштан, а таксама адказнага за энергетыку віцэ-старшыні Еўракамісіі Гюнтара Этынгера і еўракамісара па гандлі Карэла дэ Гюхта.

21 жніўня Пётр Парашэнка заявіў, што едзе ў Мінск дамаўляцца пра мір, паколькі "ўвесь свет стаміўся ад вайны". Паводле яго слоў, на мінскай сустрэчы ён "закліча забраць баевікоў з Украіны". "Упэўнены, што гэта атрымаецца", — сказаў украінскі лідар.

23 жніўня, сустракаючыся ў Кіеве з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, Парашэнка заявіў, што Украіна і ЕС дзейнічаюць у цесным кантакце і так будзе падчас перамоў у Мінску. "Гэта ўнікальны выпадак, калі такая прадстаўнічая дэлегацыя ЕС разам з Украінай возьме ўдзел у перамовах такога высокага ўзроўню. Мы вельмі спадзяемся на пазітыўны вынік", — сказаў прэзідэнт Украіны.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН