Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/25/722197_722198/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:32
25.08.2014 12:52 Палітыка, Грамадства

АГП: Ад развіцця падзей ва Украіне залежыць будучыня Беларусі

Мінск, 25 жніўня. Аб'яднаная грамадзянская партыя "асуджае любыя формы знешняга ўмяшання, скіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі ва Украіне", гаворыцца ў заяве арганізацыі, распаўсюджанай 25 жніўня.

АГП "рашуча падтрымлівае Украіну ў яе імкненні захаваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і непарушнасць межаў". У партыі падкрэсліваюць, што "канфлікт ва ўсходняй Украіне ў значнай ступені справакаваны і падтрымліваецца Расіяй".

Партыя таксама выказвае шкадаванне, што "краіны-гаранты, якія падпісалі Будапешцкі мемарандум 1994 года аб гарантыях бяспекі Украіны, не гатовыя выконваць свае абавязацельствы", а таксама бярэ пад увагу, што "ад развіцця падзей ва Украіне залежыць будучыня Беларусі". Палітсавет АГП заклікае ўдзельнікаў перамоў у Мінску (заўтра ў Мінску плануецца правядзенне сустрэчы ў фармаце Мытны саюз — ЕС — Украіна. — БелаПАН.) "выказаць палітычную волю і прыняць рашэнні, якія вядуць да безумоўнага спынення вайны ва Украіне".

У прыватнасці, партыя заклікала кіраўніцтва Расіі "забяспечыць належны пагранічны кантроль з мэтай недапушчэння незаконных паставак зброі з Расіі ва Украіну". Краінам, якія падпісалі Будапешцкі мемарандум 1994 года, прапаноўваецца "падрыхтаваць і падпісаць новую рэдакцыю дакумента з дакладнай фіксацыяй правоў, абавязкаў і адказнасці бакоў".
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН