Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/25/722337_722339/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:11
25.08.2014 21:26 Грамадства

У сувязі з самітам ЕС — Украіна — МС 26 жніўня ў Мінску абмяжоўваецца рух транспарту

Мінск, 25 жніўня. У сувязі з правядзеннем у Мінску 26 жніўня саміта ЕС — Украіна — Мытны саюз чакаецца прыезд дыппрадстаўнікоў розных краін і міжнародных арганізацый. Для суправаджэння аўтамабіляў да месца правядзення сустрэчы супрацоўнікі ДАІ будуць перакрываць рух для ўсіх відаў транспарту па праспектах Незалежнасці, Пераможцаў і Мінскай кальцавой аўтадарозе (ад праспекта Незалежнасці да праспекта Пераможцаў).

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, перакрыццё названых магістраляў будзе праводзіцца паэтапна з 10.30. Час заканчэння праезду арганізаваных транспартных калон не ўдакладняецца, роўна як і маршрут іх накіравання — з меркавання бяспекі.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН