Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/26/722406_722427/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 18:32
26.08.2014 12:32 Палітыка, Грамадства

"Гавары праўду" спадзяецца, што на саміце ў Мінску бакі дамовяцца пра дээскалацыю канфлікту паміж Украінай і Расіяй

Мінск, 26 жніўня. Грамадзянская кампанія "Гавары праўду" выказала надзею на тое, што падчас сённяшняй сустрэчы ў Мінску кіраўнікоў Мытнага саюза, Украіны і прадстаўнікоў Еўрасаюза бакі дамовяцца аб "дээскалацыі канфлікту" паміж Украінай і Расіяй і "спыненні вайны". Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай "Гавары праўду" заяве.

Адзначаецца, што прадстаўнікі кампаніі вітаюць ініцыятыву правесці такія перамовы ў Мінску.

"Мы задаволеныя тым, што ў якасці перамоўнай пляцоўкі з мэтай спынення вайны на ўсходзе Украіны і ўрэгулявання іншых канфліктных пытанняў паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй абраная беларуская зямля, — падкрэслілі аўтары дакумента. — Гэтая акалічнасць поўнасцю знаходзіцца ў рэчышчы палітыкі "адказнага суседства", якую кампанія "Гавары праўду" прапанавала ў якасці асноватворнага прынцыпу знешняй палітыкі Беларусі яшчэ ў 2010 годзе і якой паслядоўна прытрымліваецца".

Прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі лічаць, што ў той час як на ўсходзе Украіны льецца кроў, гінуць воіны і мірнае насельніцтва, "кожны маленькі крок на шляху да міру невымерна вышэй за любыя палітычныя размовы пра маральнае права афіцыйнага Мінска на ролю міратворцы".

"Мы будзем рады любому, хай самаму малому, поспеху гэтых перамоў", — заключаюць аўтары заявы і дадаюць, што жадаюць "найхутчэйшага аднаўлення на ўкраінскай зямлі міру, спакою і законнасці, захавання тэрытарыяльнай цэласнасці краіны".

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН