Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/26/722442_722443/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:30
26.08.2014 12:29 Палітыка

У Мінск прыбыў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў

Мінск, 26 жніўня. У Мінск для ўдзелу ў саміце Мытны саюз — Украіна — Еўрасаюз прыбыў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

У аэрапорце казахстанскага лідара сустракаў віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы.

Напярэдадні, 25 жніўня, Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі пытанні сустрэчы, запланаванай у Мінску, у тэлефоннай гутарцы, паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта. Падрабязнасці гутаркі невядомыя.

За тыдзень да гэтага, 19 жніўня, Лукашэнка таксама размаўляў па тэлефоне з Назарбаевым і прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. "Кіраўнікі дзяржаў правялі кансультацыі па пытаннях узаемаадносін з Украінай у сувязі з падпісаннем ёю пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам, па сітуацыі ва Украіне ў цэлым і мерах па нармалізацыі становішча ў гэтай краіне", — паведаміла паводле вынікаў гутарак прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Нурсултан Назарбаеў 19 жніўня таксама пагутарыў па тэлефоне са старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу. Ён выказаў гатоўнасць пры неабходнасці арганізаваць дадатковую сустрэчу прадстаўнікоў краін Мытнага саюза, Украіны і Еўрасаюза ў Астане. "Старшыня Еўракамісіі Барозу падтрымаў прапанову Казахстана аб правядзенні 26 жніўня ў Мінску сустрэчы краін Мытнага саюза, Украіны і Еўрапейскага саюза. Дасягнутая дамоўленасць аб правядзенні ў выпадку неабходнасці аналагічнай сустрэчы ў Астане", — паведаміла прэс-служба прэзідэнта Казахстана.

Арцём Шрайбман, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН