Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/26/722539_722540/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:27
26.08.2014 16:20 Палітыка, Эканоміка

Праз Беларусь ідзе рээкспарт забароненых да ўвозу ў Расію тавараў з ЕС, сцвярджае Пуцін

Мінск, 26 жніўня. Праз Беларусь ажыццяўляецца рээкспарт забароненых да ўвозу ў Расію тавараў з Еўрасаюза, заявіў Уладзімір Пуцін 26 жніўня ў Мінску падчас сустрэчы кіраўнікоў краін Мытнага саюза з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і прадстаўнікамі ЕС.

Паводле слоў Пуціна, рээкспарт забароненых тавараў праз Украіну пасля ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі з ЕС можа быць у дзясяткі разоў большы. "У нас нават у рамках Мытнага саюза ўжо сёння ідзе забаронены сёння да ўвозу на тэрыторыі Федэрацыі з краін ЕС рээкспарт, у гэтым выпадку праз Беларусь", — цытуе прэзідэнта РФ РІА Новости.

Ён падкрэсліў, што экспарцёры часта проста зрываюць з тавару наклейку, дзе ўказана краіна паходжання тавару, і наклейваюць новую. "Вось, падпісана: краіна паходжання — Беларусь. Наклейку сарвалі — Польшча", — заявіў Пуцін.

"Я ведаю, што кіраўніцтва Беларусі, прэзідэнт, стараюцца перашкодзіць гэтай негатыўнай практыцы, але ў нас з імі хоць бы ёсць пагадненне, з Украінай гэтага няма", — дадаў Пуцін.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН