Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/26/722621_722622/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 11:59
26.08.2014 20:21 Палітыка

Назарбаеў прапанаваў правесці наступныя перамовы па ўкраінскай праблематыцы ў Казахстане

Мінск, 26 жніўня. Нурсултан Назарбаеў прапанаваў захаваць высокі ўзровень далейшых перамоў па ўкраінскай праблематыцы і правесці наступную сустрэчу ў Казахстане. Аб гэтым казахстанскі прэзідэнт заявіў 26 жніўня на сустрэчы лідараў краін Мытнага саюза, Украіны і высокіх прадстаўнікоў ЕС.

Назарбаеў падкрэсліў, што неабходнасць сустрэчы ў Мінску наспела, і высока ацаніў мінскія перамовы. "Гэта можа стаць добрай аснова для найхутчэйшага ўсталявання міру ва Украіне. Важна замацаваць добрыя тэндэнцыі", — цытуе Назарбаева дзяржаўнае агенцтва БелТА.

На думку прэзідэнта Казахстана, сітуацыя ва Украіне дасягнула крытычнай кропкі і можа прывесці да непапраўных вынікаў. Дасягненне мірнага ўрэгулявання па ўкраінскім пытанні немагчыма без узаемных кампрамісаў, лічыць ён. Міжнародная супольнасць павінна садзейнічаць таму, каб ва Украіне ўсталяваўся мір, падкрэсліў Назарбаеў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН