Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/26/722640_722643/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:03
26.08.2014 20:50 Эканоміка, Палітыка

Нурсултан Назарбаеў прапанаваў сумесна распрацаваць антыкрызісны план па ратаванні эканомікі Украіны

Мінск, 26 жніўня. Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прапанаваў удзельнікам саміту ў фармаце Мытны саюз — Еўрасаюз — Украіна, які праходзіў 26 жніўня ў Мінску, сумеснымі намаганнямі распрацаваць антыкрызісны план па ратаванні эканомікі Украіны, перадае дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

На думку Назарбаева, для пераадолення сітуацыі ва Украіне трэба падумаць аб стварэнні спецыяльнага міжнароднага штаба або фонду падтрымкі эканомікі гэтай краіны.

Акрамя гэтага, прэзідэнт Казахстана выказаўся на карысць таго, што міжнародная супольнасць павінна пасадзейнічаць дасягненню станоўчых вынікаў у перамовах аб пастаўках газу паміж Расіяй і Украінай, асабліва напярэдадні зімовага перыяду.

Назарбаеў таксама крытычна выказаўся наконт палітыкі ўзаемных санкцый, ад якіх, паводле яго слоў, "слабее эканамічны патэнцыял краін, пакутуюць простыя людзі, расце сацыяльная напружанасць", а гэта, у сваю чаргу, вядзе "да новага вітка сусветнага крызісу". "У першую чаргу будзем пакутаваць мы — Еўропа, Азія, увесь кантынент", — дадаў ён.

Казахстан, паводле слоў Назарбаева, зацікаўлены ва ўмацаванні ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных адносінаў унутры Мытнага саюза, а таксама з Украінай і Еўрасаюзам. Ён выказаў гатоўнасць да пошуку шляхоў нармалізацыі шматбаковых гандлёвых сувязей паміж гэтымі краінамі.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН