Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/26/722655_722656/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:01
26.08.2014 20:00 Палітыка

У Мінску вечарам чакаецца двухбаковая сустрэча Пуціна і Парашэнкі

Мінск, 26 жніўня. У Палацы Незалежнасці ў Мінску сёння адбудзецца двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Украіны Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі. Аб гэтым БелаПАН паведаміў прадстаўнік прэс-службы МЗС Беларусі.

Цяпер праходзіць рабочы абед кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза, а таксама Украіны і прадстаўнікоў ЕС.

Падрабязнасці парадку дня сустрэчы кіраўнікоў Расіі і Украіны не паведамляюцца.

Раней сёння на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза, а таксама Украіны і прадстаўнікоў ЕС Уладзімір Пуцін заявіў: "Гатовы абмяняцца меркаваннямі па вострай крызіснай сітуацыі ва Украіне, якую, упэўнены, нельга вырашыць шляхам далейшай эскалацыі сілавога сцэнарыя без уліку надзённых інтарэсаў паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў краіны і без мірнага дыялогу з іх прадстаўнікамі".

Перамовы лідараў краін МС, прадстаўнікоў ЕС і прэзідэнта Украіны завяршыліся, яны доўжыліся каля чатырох гадзін.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН