Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/26/722664_722667/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:32
26.08.2014 22:12 Эканоміка

Пуцін выступае за больш цеснае ўзаемадзеянне паміж ЕС і Еўразійскім эканамічным саюзам

Мінск, 26 жніўня. Уладзімір Пуцін разлічвае на больш цесныя ўзаемадзеянні паміж ЕС і Еўразійскім эканамічным саюзам. Аб гэтым прэзідэнт Расіі заявіў 26 жніўня ў Мінску на перамовах у фармаце Мытны саюз — Украіна — Еўрасаюз.

"У цэлым жа мы выступаем за тое, каб наладзіць больш цесныя ўзаемадзеянні паміж ЕС і еўразійскім эканамічным аб`яднаннем, пачаць пошук шляхоў спалучэння абодвух інтэграцыйных працэсаў, — цытуе Пуціна прэс-служба Крамля. — Спадзяюся, што ўсе ўдзельнікі сённяшняй сустрэчы з`яўляюцца прыхільнікамі стратэгічнай мэты — стварэння адзінай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока".

Пуцін адзначыў гатоўнасць абмяркоўваць любыя варыянты ўзаемадзеяння, "заснаваныя на ўліку ўзаемных інтарэсаў". "Гатовы абмяняцца меркаваннямі па вострай крызіснай сітуацыі ва Украіне, якую, упэўнены, нельга вырашыць шляхам далейшай эскалацыі сілавога сцэнарыя без уліку надзённых інтарэсаў паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў краіны і без мірнага дыялогу з іх прадстаўнікамі", — сказаў ён.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН