Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/26/722682_722683/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:12
26.08.2014 20:00 Палітыка

Парашэнка назваў галоўную ўмову стабілізацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны

Мінск, 26 жніўня. Пётр Парашэнка лічыць першараднай умовай стабілізацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны ўстанаўленне эфектыўнага кантролю на расійска-ўкраінскай мяжы. Аб гэтым ён заявіў 26 жніўня ў Мінску на перамовах у фармаце Мытны саюз — Украіна — Еўрасаюз.
"Першараднай умовай стабілізацыі [сітуацыі] на ўсходзе Украіны з`яўляецца ўстанаўленне эфектыўнага кантролю за расійска-ўкраінскай мяжой як ключавым элементам суверэнітэту і незалежнасці краіны", — прыводзіць словы прэзідэнта Украіны УНІАН.

Акрамя таго, паводле слоў Парашэнкі, неабходна зрабіць усё, каб спыніць пастаўкі тэхнікі і ўзбраення баевікам. "Па нашым глыбокім перакананні, эфектыўны кантроль мяжы магчымы толькі пры ўмове прыцягнення АБСЕ, у прыватнасці, бесперашкоднага допуску спецыяльнай маніторынгавай місіі і наглядальнай місіі АБСЕ для маніторынгу і верыфікацыі сітуацыі", — падкрэсліў ён.

Парашэнка таксама заклікаў неадкладна вызваліць усіх палонных і заложнікаў, у тым ліку тых грамадзян Украіны, якія знаходзяцца за межамі краіны.

Раней БелаПАН паведамляў, што на сустрэчы прэзідэнт Украіны таксама прапанаваў кіраўнікам краін Мытнага саюза і прадстаўнікам Еўрасаюза прыняць яго план мірнага ўрэгулявання, які, на яго думку, застаецца актуальным.

У сваю чаргу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць у тым, што вострую крызісную сітуацыю ва Украіне "нельга вырашыць шляхам далейшай эскалацыі сілавога сцэнарыя без уліку надзённых інтарэсаў паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў краіны і без мірнага дыялогу з іх прадстаўнікамі".

Перамовы лідераў краін МС, прадстаўнікоў ЕС і прэзідэнта Украіны доўжыліся каля чатырох гадзін, затым адбылася рабочая вячэра.

Раней паведамлялася аб магчымасці двухбаковай сустрэчы Пуціна і Парашэнкі пасля рабочай вячэры 26 жніўня ў Мінску.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН