Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/26/722690_722692/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:13
26.08.2014 21:25 Палітыка

У Мінску пачалася двухбаковая сустрэча Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Пуціна

Мінск, 26 жніўня. У Мінску пачалася двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Украіны і Расіі Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым паведаміла прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы на афіцыйнай старонцы ў Twitter.

Некалькі хвілін таму планы правядзення такой сустрэчы пацвердзіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на брыфінгу перад журналістамі.

"Расія і Украіна дамовіліся аб сустрэчы сам-насам двух лідараў дзяржаў і абмеркаванні найбольш злабадзённых пытанняў. Такая двухбаковая сустрэча адбудзецца і, я думаю, прэзідэнты вас праінфармуюць аб яе выніках", — сказаў Лукашэнка.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН