Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/26/722713_722714/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:01
26.08.2014 23:10 Палітыка

Генеральны сакратар ААН спадзяецца, што перамовы ў фармаце Мытны саюз — Украіна — ЕС у Мінску прынясуць адчувальныя вынікі

Мінск, 26 жніўня. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун спадзяецца, што перамовы ў фармаце Мытны саюз — Украіна — ЕС у Мінску прынясуць адчувальныя вынікі. Аб гэтым на брыфінгу ў Нью-Ёрку паведаміў яго прэс-сакратар Стэфан Дзюжарык.

"Генеральны сакратар вітае пачатак перамоў у Мінску паміж лідарамі Мытнага саюза з Беларусі, Казахстана і Расійскай Федэрацыі і прэзідэнтам Украіны пры ўдзеле прадстаўнікоў Еўрапейскага саюза", — прыводзіць словы Дзюжарыка Цэнтр навін ААН.

Пан Гі Мун спадзяецца на тое, што перамовы будуць насіць прадуктыўны характар і дапамогуць вырашыць пастаўленыя задачы як у эканамічнай галіне, так і ў тым, што тычыцца "больш шырокага палітычнага кантэксту ў сувязі з крызісам" ва Украіне.

Каментуючы паведамленні аб захопе ўкраінскай арміяй у палон расійскіх ваенных, прэс-сакратар падкрэсліў, што гэты інцыдэнт сведчыць аб складанасці і неадназначнасці сітуацыі ва ўсходняй частцы Украіны.
Анастасія Салановіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН