У Мінску праходзіць сустрэча Пятра Парашэнкі і Кэтрын Эштан
Мінск, 26 жніўня. У пасольстве Украіны ў Мінску праходзіць сустрэча ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі з вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Паведамленне пра гэта з'явілася прыблізна ў 12.40 у мікраблогу адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта twitter.com/APUkraine.
Нагадаем, на мінулым тыдні Пётр Парашэнка заявіў, што едзе ў Мінск дамаўляцца пра мір. "Упэўнены, што гэта атрымаецца", — сказаў ён. 23 жніўня, сустракаючыся ў Кіеве з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель, Парашэнка заявіў, што Украіна і ЕС дзейнічаюць у цесным кантакце, і так будзе падчас перамоў у Мінску. "Гэта ўнікальны выпадак, калі такая прадстаўнічая дэлегацыя ЕС разам з Украінай возьме ўдзел у перамовах такога высокага ўзроўню. Мы вельмі спадзяемся на пазітыўны вынік", — сказаў прэзідэнт Украіны.
Кэтрын Эштан, выступаючы 24 жніўня на Еўрапейскім палітычным форуме ў аўстрыйскім Альпбаху, назвала сустрэчу ў Мінску "магчымасцю, якую нельга прапусціць". Яна таксама дадала, што Украіне неабходна будаваць добрыя адносіны як з краінамі Еўрасаюза, так і з Расіяй.