Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/27/722730_722731/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2018 13:48
27.08.2014 09:15 Палітыка

Парашэнка правёў заключныя перамовы з Кэтрын Эштан у Мінску

Мінск, 27 жніўня. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў у Мінску заключныя перамовы з вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Аб гэтым у Twitter напісаў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цаголка.

Нагадаем, перамовы лідараў краін МС, прадстаўнікоў ЕС і прэзідэнта Украіны доўжыліся 26 жніўня ў Мінску каля чатырох гадзін, затым адбылася рабочая вячэра.

Пасля гэтага прайшла двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Украіны Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі, яна доўжылася каля дзвюх гадзін.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН