Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/27/722733_722734/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:50
27.08.2014 09:18 Палітыка

Кіраўнікі РФ, Беларусі і Казахстана "прадметна абмеркавалі" развіццё МС

Мінск, 27 жніўня. Прэзідэнты Расіі, Беларусі і Казахстана позна вечарам 26 жніўня прадоўжылі абмеркаванне пытанняў развіцця Мытнага саюза ў трохбаковым фармаце. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

"Кіраўнікі дзяржаў тройкі Мытнага саюза — Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў — прадоўжылі сустрэчу. Адбылася прадметная гутарка па шырокім спектры пытанняў актуальнага парадку дня Мытнага саюза", — цытуе Пяскова РІА Новости.

Як паведамляў БелаПАН, рабочая група з прадстаўнікоў Украіны, Расіі і Еўрасаюза па пытаннях гандлёва-эканамічных адносін да 12 верасня выпрацуе прапановы аб тым, як зняць заклапочанасць краін — удзельніц Мытнага саюза (МС) і Расіі ў прыватнасці, звязаную з падпісаннем пагаднення аб асацыяцыі Украіны з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 жніўня на брыфінгу па выніках сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў МС, Украіны і прадстаўнікоў ЕС.

"Ведаючы, што ў галіне гандлёва-эканамічных адносін працуе група Украіна — Расія — ЕС, мы прапанавалі інтэнсіфікаваць яе працу, каб ужо да 12 верасня рабочая група выпрацавала прапановы па зняцці заклапочанасці Мытнага саюза, Расійскай Федэрацыі, якая датычыцца пагаднення аб асацыяцыі Украіны з Еўрапейскім саюзам, — сказаў Лукашэнка. — Зрабіць гэта трэба, як падкрэслівае прэзідэнт Расіі, да ратыфікацыі дагавора аб асацыяцыі Украіны з Еўрасаюзам. Ён падкрэсліў, што пасля ратыфікацыі ў парламенце Украіны гэтага дагавора гутаркі і перамовы Украіны з МС і Расіяй аб далейшым эканамічным супрацоўніцтве ў зоне свабоднага гандлю не маюць сэнсу".

"Таму ўсё трэба правесці менавіта цяпер, да 12 верасня, да ратыфікацыі гэтага дагавора ў парламенце Украіны", — яшчэ раз падкрэсліў Лукашэнка.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН