Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/27/722741_722742/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 10:09
27.08.2014 09:35 Палітыка

Парашэнка назваў "вельмі цяжкімі і складанымі" перамовы з Пуціным у Мінску

Мінск, 27 жніўня. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сказаў, што перамовы з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным у Мінску былі "вельмі цяжкімі і складанымі", і бакі вырашылі наладзіць кантакты паміж сілавікамі, а таксама імкнуцца да спынення агню на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведамляе "РБК-Украіна" са спасылкай на Reuters.

"Былі вельмі цяжкія і складаныя перамовы. Дасягнута дамоўленасць, што мы актывізуем дзейнасць трохбаковай кантактнай групы (з АБСЕ). Дамовіліся, што неадкладна пачнуцца кансультацыі пагранічнікаў. Начальнікі генштабаў таксама пачнуць кантакты", — сказаў Парашэнка ў ноч на сераду пасля сустрэчы з Пуціным.

"На базе мірнага плана будзе падрыхтавана дарожная карта, каб як мага хутчэй выйсці на рэжым спынення агню", — сказаў Парашэнка, які з'явіўся перад журналістамі ў пасольстве Украіны ў Мінску.

Ён абмежаваўся заявай і адмовіўся адказваць на пытанні.

Тым часам, паводле інфармацыі "РБК-Украіна", прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цаголка ў Twitter напісаў, што Пётр Парашэнка і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Мінску дамовіліся пачаць кансультацыі аб закрыцці мяжы паміж пагранічнікамі і начальнікамі генеральных штабоў. "Парашэнка: Украіна і Расія дамовіліся пачаць кансультацыі адносна закрыцця мяжы паміж пагранічнікамі і кіраўнікамі генеральных штабоў", — паведаміў ён.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН