Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/27/722796_722810/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:26
27.08.2014 13:21 Палітыка

Мілінкевіч: Ад развіцця падзей ва Украіне будзе залежаць і наш лёс

Мінск, 27 жніўня. Ад развіцця сітуацыі ва Украіне будзе залежаць і лёс Беларусі, заявіў старшыня руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, выступаючы 26 жніўня пад Вільнюсам перад удзельнікамі школы "Беларуская ідэя і шляхі нацыянальнай кансалідацыі ў Беларусі".

"Безумоўна, для Расіі сёння галоўнае — аслабляць Украіну, для яе вельмі важна, каб украінцы не ішлі ў НАТА. Ад развіцця падзей там будзе залежаць і наш лёс", — цытуе Мілінкевіча прэс-служба руху.

Адной з праблем Беларусі палітык бачыць у знішчэнні беларускай эліты. "Беларус страціў арыентацыю", — заявіў ён.

"Я так шмат кажу пра нацыянальную свядомасць, бо, каб ісці ў Еўропу, нам неабходна Адраджэнне", — адзначыў ён.

Першы намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч, як паведамляе прэс-служба арганізацыі, "з аптымізмам прывёў вынікі сацыялагічных апытанняў, якія паказваюць высокую сімпатыю беларусаў да Еўрасаюза". "Такая колькасць людзей, якія жадаюць руху ў бок Еўропы, ідзе на карысць не літоўскаму "Акропалісу", а еўрапейскім каштоўнасцям", — сказаў ён. Паводле меркавання Губарэвіча, у Беларусі "існуе велізарны патэнцыял еўрапейскай опцыі, хоць, зразумела, ён не такі высокі, як ва Украіне".

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН