Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/27/722826_722829/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:27
27.08.2014 14:27 Палітыка

ЛДП: Лукашэнка робіць правільныя захады для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

Мінск, 27 жніўня. Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч лічыць "вельмі правільнымі і паспяховымі" дзеянні Аляксандра Лукашэнкі для ўрэгулявання канфліктнай сітуацыі ва Украіне.

"Вельмі важна, што Мінск стаў пляцоўкай такіх важных перамоў, да якіх прыкаваная ўвага практычна ўсіх вядучых краін свету", — гаворыцца ў заяве кіраўніка партыі.

Ліберальна-дэмакратычная партыя, паводле слоў Гайдукевіча, ацэньвае праведзеную 26 жніўня ў Мінску сустрэчу ў фармаце Мытны саюз — Украіна — ЕС "як сур'ёзны захад па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне".

"Мы заўсёды казалі, што ўкраінская праблема можа быць вырашаная толькі мірным шляхам падчас перамоў. Намаганні і праца, зробленыя кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, выклікаюць павагу і глыбокае задавальненне. Усё гэта, безумоўна, павышае аўтарытэт нашай краіны на міжнароднай арэне", — лічыць Гайдукевіч.

Ліберальна-дэмакратычная партыя, паводле яго слоў, таксама рада, што Еўразійскі эканамічны саюз "пачынае будаваць узаемаадносіны з ЕС, што прынцыпова важна для Рэспублікі Беларусь". "Мы заўсёды казалі, што развіццё адносін з Еўрапейскім саюзам краін, якія ўваходзяць у ЕАЭС, — гэта адзіная стратэгія на паспяховае далейшае развіццё. Спадзяемся, што зробленыя захады будуць працягнутыя. Усё, што ад нас залежыць, мы будзем рабіць у гэтым кірунку", — заявіў Гайдукевіч.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН