Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/27/722959_722960/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2018 13:13
27.08.2014 19:11 Палітыка

Лукашэнка падзякаваў Назарбаеву за сяброўскае стаўленне да Беларусі і асабіста праводзіў яго ў аэрапорт

Мінск, 27 жніўня. Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева адбылася 27 жніўня ў Мінску.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, кіраўнікі дзяржаў у нефармальнай абстаноўцы прадоўжылі абмеркаванне комплексу пытанняў, пачатае 26 жніўня ў межах саміту Мытны саюз — Украіна — Еўрасаюз.

На сустрэчы былі таксама закрануты актуальныя праблемы двухбаковага парадку дня. Лукашэнка падзякаваў Назарбаеву за нязменна сяброўскае стаўленне да Рэспублікі Беларусь, якое "адлюстроўвае сапраўды партнёрскі характар супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі", адзначылі ў прэс-службе.

Паведамляецца таксама, што Лукашэнка асабіста праводзіў прэзідэнта Казахстана ў нацыянальны аэрапорт Мінск.
Анастасія Салановіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН