Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/27/eu_722767_722771/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:37
27.08.2014 09:42 Палітыка

Перамовы ў Мінску прайшлі на пазітыўнай ноце, лічыць вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан

Мінск, 27 жніўня. Шматбаковыя перамовы ў фармаце Мытны саюз — Украіна — Еўрапейскі саюз прайшлі ў Мінску 26 жніўня на пазітыўнай ноце, заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Аб гэтым паведамляе агенцтва Рэйтэр.

"Яны прайшлі душэўна і пазітыўна. Было пачуццё, што ўсе бачаць праблему і прыкладаюць усе намаганні, каб вырашыць яе", — сказала яна.

Паводле слоў Эштан, падчас перамоў удзельнікі адзначылі неабходнасць спынення агню ва Украіне, эфектыўнага кантролю на мяжы паміж Расіяй і Украінай, а таксама дастаўкі гуманітарнай дапамогі на ўсход краіны ў адпаведнасці з міжнародным правам.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН