Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/30/723546_723547/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:18
30.08.2014 16:06 Палітыка

Пасяджэнне кантактнай групы па Украіне пройдзе 1 верасня

Мінск, 30 жніўня. Пасяджэнне кантактнай групы па Украіне пройдзе ў Мінску 1 верасня, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
Паводле яго слоў, месца, час правядзення сусрэчы, а таксама склад удзельнікаў пасяджэння будуць паведамлены дадаткова.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 26 жніўня ў Мінску на саміце ў фармаце Мытны саюз — Украіна — Еўрасаюз прапанаваў праводзіць рэгулярныя сустрэчы групы ў Мінску.

Ініцыятыва аб рабоце па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне ў межах кантактнай групы была вылучана яшчэ ў лютым гэтага года, яе першае пасяджэнне адбылося ў Данецку ў пачатку чэрвеня.

Другое пасяджэнне кантактнай групы адбылося 31 ліпеня ў Мінску. У ім узялі ўдзел экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў, афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ адбылося 11 жніўня, на ім абмяркоўваліся лагістычныя аспекты дастаўкі гуманітарнай дапамогі на паўднёвы ўсход Украіны.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН