Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/31/723586/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:49
31.08.2014 11:28 Палітыка, Грамадства

ДНР мае намер узняць у Мінску пытанне аб абмене палоннымі "ўсіх на ўсіх"

Мінск, 31 жніўня. Данецкая народная рэспубліка мае намер на перамовах кантактнай групы па Украіне, пасяджэнне якой пройдзе 1 верасня ў Мінску, узняць пытанне пра абмен палоннымі па формуле "ўсіх на ўсіх". Цяпер прыблізна 300 апалчэнцаў знаходзяцца ў палоне ва ўкраінскіх сілавікоў і прыблізна тысяча лічацца загінулымі без вестак, паведаміў у інтэрв'ю РИА Новости віцэ-прэм'ер ДНР Андрэй Пургін.

"Мы спрабуем пераканаць украінскі бок, што трэба абменьваць "усіх на ўсіх", але на сённяшні дзень пакуль беспаспяхова. Прычым, наколькі я разумею, еўрапейскі бок нас у гэтым падтрымлівае, як і расійскі", — сказаў ён.

"Мы дакладна ведаем, што 300 з лішнім чалавек (апалчэнцаў) у палоне, больш за тысячу чалавек — зніклых без вестак. Тым не менш, магу вам прывесці прыклад, калі была дамоўленасць (з Украінай) мяняць 20 на 20 чалавек, яны (украінскі бок) шэсць чалавек замянілі. Мы прымусілі нашых шэсць чалавек вярнуць. Але, калі абмен адбыўся, тыя шэсць чалавек, якія былі "ўстаўлены" ўкраінскім бокам, аказалася, што іх няма ні ў адным спісе, ні ў спісе зніклых без вестак, ні ў спісе палонных. Але гэта былі нашы людзі. Гэта гаворыць, што гэтыя лічбы ў разы, калі не на парадак, большыя", — дадаў Пургін.

Віцэ-прэм'ер ДНР будзе ўдзельнічаць ад Данецкай народнай рэспублікі ў сустрэчы кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, якая пройдзе ў Мінску 1 верасня.

"Сустрэча адбудзецца ў Мінску ў панядзелак, ад ДНР буду ўдзельнічаць я", — сказаў Пургін падчас візіту ў Маскву, дадаўшы, што яму невядома, хто будзе на перамовах ад кіеўскай ўлады.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН