Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/08/31/723636_723640/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:11
31.08.2014 15:26 Палітыка

Пуцін запатрабаваў дзяржаўнасці для паўднёвага ўсходу Украіны

Мінск, 31 жніўня. Дзяржаўнасці для паўднёвага ўсходу Украіны запатрабаваў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

"Трэба неадкладна распачаць субстантыўныя, змястоўныя перамовы, і не па тэхнічных пытаннях, а па пытаннях палітычнай арганізацыі грамадства і дзяржаўнасці на паўднёвым усходзе Украіны з мэтай безумоўнага забеспячэння законных інтарэсаў людзей, якія там жывуць", — заявіў Пуцін 31 жніўня ў інтэрв'ю Першаму каналу расійскага тэлебачання.

Апошнімі днямі баявікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік узмацнілі атакі на ўкраінскіх ваенных, спрабуючы пашырыць кантраляваную тэрыторыю. Кіеў заяўляе аб прамым уварванні расійскіх войск на тэрыторыю Украіны. Адзін з фактаў — затрыманне групы расійскіх дэсантнікаў, якія, паводле версіі Масквы, заблудзілі. Незалежныя СМІ Расіі паведамляюць пра тайныя пахаванні ваенных РФ на радзіме, публікуючы фатаграфіі з могілак.

На 1 верасня ў Мінску запланаваная сустрэча кантактнай групы па Украіне. Адным з бакоў перамоў з'яўляецца ДНР.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН