Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/09/01/723759_723761/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:31
01.09.2014 12:54 Палітыка

Удзельнікі трохбаковай кантактнай групы Украіна — Расія — АБСЕ прыбылі ў Мінск

Мінск, 1 верасня. Удзельнікі трохбаковай кантактнай групы Украіна — Расія — АБСЕ прыбылі ў Мінск, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС на сваёй старонцы ў Twitter. Афіцыйны склад групы і час пачатку пасяджэння не ўдакладняюцца.

Сустрэча кантактнай групы па Украіне пройдзе ў будынку Dipservice Hall (Дом прыёмаў) на Вайсковым завулку ў Мінску.

Праводзіць у Мінску рэгулярныя сустрэчы кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ прапанаваў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 26 жніўня на пасяджэнні саміта ў фармаце Мытны саюз — Украіна — Еўрасаюз.

Ініцыятыва аб рабоце па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне ў межах кантактнай групы была вылучана яшчэ ў лютым гэтага года, яе першае пасяджэнне адбылося ў Данецку ў пачатку чэрвеня. Другое пасяджэнне кантактнай групы адбылося 31 ліпеня ў Мінску. У ім удзельнічалі экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў, афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

30 жніўня Пётр Парашэнка заявіў, што сустрэча ў Мінску 1 верасня пройдзе з удзелам тых жа прадстаўнікоў ад Украіны, АБСЕ і РФ, што і папярэдняя мінская сустрэча кантактнай групы.

Віцэ-прэм'ер самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Андрэй Пургін 30 жніўня заявіў РІА Новости, што ДНР на перамовах будзе прадстаўляць ён.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН